ВАШЫНГТОН
Пэнтагон заявіў, што 4 паўночнакарэйскія зьнішчальнікі перашкаджалі амэрыканскаму выведвальнаму самалёту ажыцьцяўляць палёт над Японскім морам і адзні з карэйскіх самалётаў выкарыстоўваў радар такім чынам, што паказвала магчымы напад. Прэсавы сакратар міністэрства абароны ЗША паведаміў, што інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, і карэйскія самалёты суправаджалі амэрыканскі на працягу 20 хвілінаў палёту ў міжнародных водах