ПРАГА. Чэскае мiнiстэрства працы кажа, што Чэхiя цалкам падрыхтаваная да вольнага руху людзей у пашыраным Эўразьвязе. Чакаецца, што Чэхiя далучыцца да Эўразьвязу ў наступным годзе. Эўразьвяз, аднак, плянуе для цяперашнiх краiнаў-кандыдатаў сямiгадовы пераходны пэрыяд для вольнага руху працоўнай сiлы. Рэч у тым, што некаторыя цяперашнiя краiны Эўразьвязу, асаблiва Нямеччына i Аўстрыя, баяцца наплыву людзей з новых краiнаў.
Аднак дасьледваньне мiнiстэрства працы Чэхii паказвае, што выезд чэскiх працоўных мiгрантаў за мяжу значна не павялiчыцца пасьля далучэньня да Эўразьвязу. Паводле апытаньня, прыкладна 17 адсоткаў чэхаў хацелi б папрацаваць за мяжой. Але зь iх толькi 12 адсоткаў – то бок каля двух асоткаў ад агульнай колькасьцi апытаных – хацелi б мець за мяжой сталую працу.