Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:20 ]  Суд падтрымаў рэдактара "Газэты Выборчай"

ВАРШАВА. Раённы суд у Варшаве сёньня адхiлiў запыт парлямэнцкай камiсii, якая хацела прымусiць да паказаньняў галоўнага рэдактара “Газэты Выборчай” Адама Мiхнiка. Рэч у тым, што “Газэта Выборча” друкавала матэрыялы пра махлярствы, якiя цяпер расьсьледуе камiсiя польскага Сэйму. Камiсiя хоча даведацца ад Мiхнiка, якiм чынам газэта атрымоўвала iнфармацыю. Міхнiк, аднак, адмаўляецца даваць паказаньнi, спасылаючыся на журналiсцкую таямнiцу. Суд сёньня ўзяў бок журналiста, зазначыўшы, што камiсiя Сэйму яшчэ не прыклала ўсе намаганьнi, каб iншым шляхам высьветлiць факты, аб якiх пытаюць Мiхнiка. Рэдактар “Газэты Выборчай” вiтаў рашэньне суду. Ён зазначыў, што вельмi важна, каб людзi маглi, не баючыся, даваць iнфармацыю незалежным мэдыям.
XS
SM
MD
LG