Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:56 ]  Лідэры ўкраінскай апазыцыі абмяркоўваюць шляхі адстаўкі прэзыдэнта Кучмы


КІЕЎ: Прадстаўнікі ўкраінскай апазыцыі сабраліся сёньня ў Кіеве на Кангрэсе для абмеркаваньня шляхоў аб’яднаньня і ўзмацненьня кампаніі за адстаўку прэзыдэнта Леаніда Кучмы. У Кангрэске ўдзельнічаюць 1400 дэлегатаў, у тым ліку лідэры 4-х галоўных апазыцыйных партыяў. Аднак удзельнікі Кангрэсу пакуль не здолелі дамовіцца ў справе вылучэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах. Апазыцыя абвінавачвае прэзыдэнта Кучму ў карупцыі, злоўжываньні службовым становішчам, а таксама ва ўдзеле ў забойстве апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG