ГАЗА: Ізраільскія сілы, пры падтрымцы танкаў і гелікоптараў, атакавалі сёньня горад Хан Юніс ў Паласе Газа. Два палестынцы загінулі,і як мінімум 35 чалавек па абодвух бакох параненеыя. Ізраільскія сілы разбурылі будынкі, адкуль палестынцы вялі мінамётны абстрэл ізраільскіх гарадоў і габрэйскіх пасяленьняў. Ізраільскія сілы пашырылі сваю ваенную аперацыю пасьля таго, як 15 лютага, іслямская групоўка Хамас ўзарвала ізраільскі танк, у выніку чаго загінулі 4 салдаты.