Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Лідэры шэрагу краінаў працягваюць высілкі з мэтай дыпляматычнай разьвязкі ірацкага крызісу


ПРАГА: Лідэры шэрагу краінаў сьвету працягваюць дыпляматычныя намаганьні з мэтай разьвязкі ірацкага крызісу. Міністр замежных справаў Францыі Домінік дэ Вілепэн заявіла, што новая рэзалюцыя Ражды Бясьпекіі ААН у справе Іраку непатрэбная, і што ў разе галасаваньня, Францыя будзе супраць яе. Міністр замежных справаў Расеі Ігар Іваноў абмяркаваў пытаньне Іраку з сямю сябрамі Рады Бясьпекі ААН. Раней, Злучаныя Штаты і Велікабрытанія выступілі з ініцыятывай ўхваленьня новай рэзалюцыі, дзеля прыняцья якой неабодная падтрымка 9-ці з 15-ці сябраў рады Бясьпекі, у выпвадку калі ніводзін з 5-ціпастаянных сябраў не накладзе вэта. У міжчасе, прадстаўнік Кітаю выказаўся за тое, каб інспэктары ААН працягвалі сваю працу. Учора, у адпаведнасьці з патрабаваньнем з боку ААН, Ірак зьнішчыў 4 ракеты аль-Самуд 2 і сёньня мае намер зьнішчыць 6 наступных.
XS
SM
MD
LG