Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:17 ]  У Пакістане арыштаваны актывіст Аль-Каеды


ІСЛЯМАБАД Пакістанскія ўлады сёньня абвесьцілі, што арыштавалі аднаго з натхніцеляў тэракту 11 верасьня. Халід-Шэйх Мухамад і яшчэ двое асобаў былі затрыманыя ў горадзе Равалпіндзі, каля Іслямабаду. Народжаны ў Кувэйце Мухамад лічыцца адной з ключавых фігураў у тэрарыстычнай сетцы Аль-Каеда. Ён быў абвінавачаны ў датычнасьці да выбуху амэрыканскага самалёта над Ціхім акіянам. Махамад сваяк Рамзі Ахмеда Юзэфа, які зараз адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне за тэракт ва Ўсясьветным гандлёвым сьвеце ў 1993 годзе
XS
SM
MD
LG