Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Галасаваньне ў турэцкім парлямэнце прызнанае несапраўдным

(Анкара) Сёньяншняе галасаваньне ў турэцкім парямэнце ў падтрымку пастановы ўраду, якая дазваляе разьмяшчэньне на тэрыторыі Турцыі 62 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў, было прызнанае несапраўдным. Паводле аднаго з турэцкіх прыватных тэлеканалаў НТВі, за галасавалі 264 дэпутаты, супраць – 251 адзін, 19 парлямэнтароў устрымаліся. Лідэр апазыцыйнай Народнай Рэспубліканскай партыі адразу заклікаў да перагаласаваньня, паколькі прапанова не набрала абсалютнай большасьці галасоў. Новае галасаваньне прызначанае на аўторак
XS
SM
MD
LG