Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:40 ]  Інспэктары ААН пацьвердзілі факт зьнішчэньня Іракам адной ракеты


(Багдад) Інспэктары ААН у Іраку пацьвердзілі, што Ірак зьнішчыў першую з ракет Аль-Самуд-2, якія было загадана ліквідаваць. Дымітры Пэрыкас, намесьнік кіраўніка ваеннай інспэкцыі, заявіў, што адна з трох ракетаў, прызначаных да ліквідацыі, была зьнішчаная бульдозэрам. Раней кіраўнік інспэкцыі ААН Ганс Блікс запатрабаваў зьнішчыць гэтыя ракеты, паколькі адлегласьць палёту гэтых ракетаў перавышае ліміт, усталяваны міжнароднай супольнасьцю для Іраку. Такія краіны як Расея, Францыя й нямеччына разгядаюць зьнішчэньне ракетаў як доказ таго, што Ірак можа быць раззброены мірна. Брытанія й ЗША назвалі ліквідацыю ракет спробай раскалоць Раду бясьпекі ААН, каб даць ірацкаму лідэру Садаму Хусэйну больш часу, некабходнага для атрыманьня зброі масавага зьнішчэньня. У Вашынгтоне прадстаўніца Белга Дому Мэрсі Вайана заявіла, што зьнішчэньне Багдадам ракет ёсць часткай падманнай гульні. Яна нагадала, што рэзалюцыя рады бясьпекі ААН 1441 патрабуе поўнага, а не частковага раззбраеньня
XS
SM
MD
LG