(Анкара) Турэцкі парямэнт праводзіць сёньня паседжаньне за зачыненымі дзьвярыма, на якім абмяркоўваецца прапанова ўраду адносна разьмяшчэньня на тэрыторыі Турцыі 62 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў. Лідэр апазыцыйнай Народнай Рэспубліканскай партыі заклікаў галасаваць супраць урадавай прапановы, ды абвінаваіцў кіроўную праіслямскую Партыю Справядлівасьці й разьвіцьця ў тым, што яна саступіла націску ЗША. Лідэр Партыі справаядлівасьці Рэджэп Эрдаган адпрэчыў абвінавачаньне і заклікаў сяброў сваёй партыі падтрымаць прапанову ўраду. Падчас паседжаньня дзясяткі тысяч дэманстрантаў сабраліся на плошчы каля парлямэнту, каб выказаць пратэст супраць прыгатаваньняняў да ваенных дзеяньняў ЗША ў Іраку. Каля трохсот тысяч дэманстрантаў выйшлі на вуліцы сталіцы Емену Саны. Дэманстранты называлі ЗША і Ізраіль “восьсю зла”, пэрыфразуючы вядомы выраз прэзыдэнта Джорджа Буша. Антываенныя дэманстрацыі прайшлі сёньня таксама ў Эгіпце і ў Босьніі, у горадзе Тузла, дзе жывуць пераважна мусульмане