Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:37 ]  Турэцкi парлямэнт зноў вырашае пытаньне аб доступе для войскаў ЗША


АНКАРА. Чакаецца, што сёньня парлямэнт Турэччыны абмяркуе пытаньне аб доступе прыкладна 62 тысячаў амэрыканскiх вайскоўцаў на турэцкую тэрыторыю для магчымай вайны супраць Іраку. Нацыянальная рада бясьпекi, якая аб’ядноўвае найвышэйшых вайсковых i палiтычных лiдэраў Турэччыны, абмяркоўвала гэтае пытаньне ў пятнiцу, але не дала нiякiх адкрытых рэкамэндацыяў парлямэнту. Турэччына трапiла пад моцны цiск ЗША, якiя жадаюць хуткага доступу для амэрыканскiх войскаў i абсталяваньня для вайны супраць Іраку. У абмен Турэччына хоча атрымаць амэрыканскую дапамогу на мiльярды даляраў, каб кампэнсаваць магчымыя эканамiчныя страты ад вайны. Турэцкiя ўлады таксама жадаюць гарантыяў, што вайна не прывядзе да стварэньня незалежнай дзяржавы iрацкiх курдаў. Гэта магло б падсiлкаваць сэпаратызм сярод курдаў, якiя жывуць у Турэччыне.
XS
SM
MD
LG