ВАШЫНГТОН. Касьмiчная агенцыя ЗША апублiкавала вiдэаздымкi, якiя былi зробленыя за хвiлiны да катастрофы на амэрыканскiм касьмiчным караблi “Калюмбiя”. На вiдэазапiсе чацьвера з сямi сябраў экiпажу рыхтуюцца да прызямленьня. Яны выконваюць стандартныя апэрацыi i выглядаюць спакойнымi ды вясёлымi. Запiс сканчаецца за 11 хвiлiнаў да таго, як зьнiкла сувязь памiж караблём i цэнтрам палётаў у Г’юстане, штат Тэхас. Трынаццацiхвiлiнную касэту знайшлi сярод рэшткаў “Калюмбii” якiя прызямлiлiся ў Тэхасе. Прычына катастрофы дагэтуль невядомая.