БАГДАД. Чакаецца, што прадстаўнiкi Іраку i Арганiзацыi аб’яднаных нацыяў сустрэнуцца сёньня, каб абмеркаваць, якiм чынам будуць зьнiшчацца iрацкiя ракеты “аль-Самуд-2” i зьвязаныя зь iмi кампанэнты.
У пятнiцу Ірак заявiў, што гатовы пачаць зьнiшчэньне ракетаў зь 1 сакавiка, як гэтага запатрабаваў галоўны ваенны iнспэктар ААН Ганс Блiкс.
Блiкс назваў iрацкае рашэньне зьнiшчыць ракеты “вельмi важнай часткай сапраўднага раззбраеньня”.
Экспэрты ААН кажуць, што дальнасьць ракетаў “аль-Самуд-2” перавышае 150 кiлямэтраў, што забаронена рэзалюцыямi ААН. Паведамляецца, што Ірак мае каля ста такiх ракетаў.
Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя, аднак, ужо назвалi падманам рашэньне Іраку зьнiшчыць ракеты.
Расея i Францыя, наадварот, вiталi рашэньне Іраку. Лiдэры дзьвюх краiнаў выступаюць за далейшыя iнспэкцыi i супраць новай рэзалюцыi ААН, якая б дазволiла ўжыць супраць Іраку сiлу.
У апошняй справаздачы, якую Ганс Блiкс падрыхтаваў для Рады бясьпекi ААН, гаворыцца, што iнспэкцыя ААН, скiраваная на раззбраеньне Іраку, пакуль дала вельмi абмежаваныя вынiкi. Гэтая справаздача, аднак, рыхтавалася яшчэ да таго, як Ірак абвесьцiў, што зьнiшчыць ракеты.