МЕНСК. Дыпляматам са Злучаных Штатаў адмовілі ў праве быць міжнароднымі назіральнікамі на выбарах у мясцовыя Саветы 2 сакавіка. У сувязі з гэтым пасольства Злучаных Штатаў у Беларусі заклікала ўлады краіны выконваць свае абавязкі ўзятыя ў межах Арганізацыі бяьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.