МАСКВА. Ваенная калегія Вярхоўнага суду Расеі накіравала справу пра забойства палкоўнікам Буданавым чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай на новы разгляд. У сьнежні Паўночна-Каўкаскі суд асудзіў Буданава на прымусовае лячэньне: на думку суду, палкоўнік зьдзейсьніў забойства ў стане псыхічнага разладу. Радня Кунгаевай і пракуратура абскардзілі вырак. На працэсе абвінаваўца прапаноўваў асудзіць Буданава на 12 гадоў пазбаўленьня волі.