Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Ва Ўкраіне арыштаваныя гандляры наркотыкамі


РОЎНА (Украіна). Супрацоўнікі Галоўнай управы барацьбы супраць карупцыі і арганізаванай злачыннасьці раскрылі транснацыянальны канал пастаўкі ва Ўкраіну сынтэтычных наркотыкаў. Паведамляецца, што наркапастаўшчыкі з Польшчы былі затрыманыя ў Ровенскай вобласьці ў момант спробы прадаць вялікую колькасьць псыхатропнага рэчыва, якое Інтэрпол вызначыў як сынтэтычныя псыхастымулятары. Супраць затрыманых, якія знаходзяцца пад вартай, узбуджаная крымінальная справа. Вядзецца сьледства.
XS
SM
MD
LG