КІЕЎ. Міністэрства замежных справаў Украіны запатрабавала, каб консульства Расеі ў Львове пераехала ў іншы будынак. Адпаведная нота сёньня была накіраваная ў Расейскае пасольства ў Кіеве. Падставы для высяленьня – блізкасьць будынку консульства да ваеннай установы. Украінскае міністэрства замежных справаў прапаноўвае консульству пераехаць у будынак, які яно займала раней, альбо аплаціць кошт працы, зьвязанай з тэхнічнай абаронай інфармацыі ў бліжэйшых украінскіх установах.