Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  Вялікая Брытанія і Гішпанія хочуць аднавіць мірны працэс на Блізкім Усходзе


МАДРЫД. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр і ягоны гішпанскі калега Джозэф Марыя Азнар заявілі, што хацелі б паўторна пачаць Блізкаўсходні працэс разрадкі з мэтай стваэньня жыцьцяздольнай Палестынскай дзяржавы. Гэтая супольная заява была зробленая праз некалькі гадзінаў пасьля таго, як ізраільскі парлямант ухваліў новы склад габінэту міністраў, у якім некаторыя прадстаўнікі заклікаюць да высылкі палестынцаў з Заходняга берагу і анэксыі гэтых тэрыторыяў. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон, у часе парляманцкай сэсыі сказаў, што палестынцы мусяць спыніць тэрор і правесьці глыбокія рэформы, перад тым як могуць пачацца мірныя перамовы. На конт Палестынскай дзяржавы, Шарон сказаў: “усяму свой час”.
XS
SM
MD
LG