Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  Прэзыдэнт Літвы наведае Афганістан


ВІЛЬНЯ. Сёньня ўвечары прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас, які два дні таму прыступіў да выкананьня абавязкаў кіраўніка дзяржавы, накіруецца ў сваю першую замежную паездку ў Афганістан. Мэта паездкі 0—сустрэча зь літоўскімі вайскоўцамі, якія бяруць удзел у міратворчай місыі ў Афганістане. Сустрэчсы з прадстаўнікамі афганскіх уладаў не заплянаваныя. 2 сакавіка Паксас вернецца ў Літву і ў наступным тыдні накіруецца ў Польшчу, Латвію й Эстонію.
XS
SM
MD
LG