Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  Гэнэральны сакратар НАТА выступіў у латыскім парляманце


РЫГА. Генэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан, у часе сёньняшняга выступу перад латыскім парлямэнтам заявіў, што Латвія павінна ўзмацніць бясьпеку захаваньня сакрэтнай інфармацыі і барацьбу з карупцыяй да таго, як яна ўступіць у НАТА. Робэртсан сказаў, што абарона так званай клясыфікаванай інфармацыі НАТА – сур’ёзнае пытаньне. Раней афіцыйныя прадстаўнікі НАТА папярэдне выказалі заклапочанасьць здольнасьцю Латвіі ахоўваць важную інфармацыю. Джордж Робэртсан зьдзяйсьняе паездку па некаторых з краінаў, запрошаных уступіць у НАТА ў 2004 годзе. Ён прыбыў у латыскую сталіцу зь Вільні. У Літве Робэртсан учора заявіў, што НАТА будзе пільна вывучаць краіны-кандыдаты – тры прыбалтыйскія дзяржавы, а таксама Баўгарыю, Румынію, Славаччыну і Славенію – да іх уступленьня ў альянс.
XS
SM
MD
LG