ВІЛЬНЯ. Эўрапэйскі Зьвяз выдаткуе 12 мільёнаў Эўра на рэалізацыю пагадненьня з Расеяй пра транзытныя паездкі жыхароў Калінінградзкай вобласьці. Паводле пагадненьня, паездкі калінінградцаў у Расею праз тэрыторыю Літвы будуць ажыцьцяўляцца па адмысловых дакумэнтах. Сродкі, дадзеныя Эўразьвязам пойдуць на выраб дакумэнтаў і стварэньне кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы Літвы з Калінінградчынай.