Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:56 ]  Тоні Блэр ня верыць Садаму Хусэйну

МАДРЫД. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, які цяпер візытуе ў Гішпаніі, заявіў, што Ірак ня хоча йсьці на саступкі. На думку Блэра, згода Іраку зьнішчыць тактычныя ракеты “Аль-Самуд-2” – гэта толькі хітрасьць. Францыя й Нямеччына наадварот лічаць, што Ірак супрацоўнічае з міжнароднымі інспэктарамі і падставаў для ваеннага разьвязаньня праблемы няма. Тым часам, Рада Бясьпекі ААН пакуль ня можа прыйсьці да агульнай думкі ў ірацкай праблеме. Учорашняе папярэдняе абмеркаваньне праекту рэзалюцыі, прапанаванай ЗША, Вялікай Брытаніяй і Гішпаніяй у справе Іраку, скончылася безвынікова. Расея заявіла, што не падтрымае рэзалюцыі Рады Бясьпекі, якая прадугледжвае ўдар па Іраку і ўжыве права вэта.
XS
SM
MD
LG