Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:20 ]  Кiраўнiк NATO наведвае Латвiю


РЫГА. Генэральны сакратар NATO Джордж Робэртсан сёньня наведвае Латвiю. Робэртсан прыедзе ў Рыгу зь Лiтвы, дзе ён абвесьцiў, што сем краiнаў 26 сакавiка падпiшуць пратаколы аб далучэньнi да NATO. Баўгарыю, Латвiю, Лiтву, Румынiю, Славакiю, Славенiю i Эстонiю запрасiлi далучыцца да NATO падчас самiту ў Празе ў мiнулым лiстападзе. Выступаючы ўчора ў парлямэнце Лiтвы, Робэртсан, аднак, сказаў, што парлямэнты краiнаў NATO могуць зацягнуць ратыфiкацыю далучэньня новых краiнаў. Паводле Робэртсана, дагэтуль iснуе шырокае кола праблемаў – ад iнфармацыйнай бясьпекi да карупцыi ў краiнах-кандыдатах.
XS
SM
MD
LG