НІКАСІЯ. Аганiзацыя аб’яднаных нацыяў прызначыла на сёньня скрайнi тэрмiн для пагадненьня наконт праекту аб’яднаньня Кiпру. Генэральны сакратар ААН Кофi Анан спрабуе пераканаць лiдэраў грэцкай i турэцкай частак Кiпру знайсьцi кампрамiс.
Аднак абодва бакi маюць свае пярэчаньнi супраць пляну ААН.
Кiпрыётаў-грэкаў турбуе пункт, якi дазволiць вярнуцца на выспу толькi 20 тысячам уцекачоў, якiя пакiнулi Кiпр, пасьля таго, як Турэччына акупавала яго паўночную частку. Лiдэр кiпрыётаў-туркаў Раўф Дэнкташ настойвае на мiжнародным прызнаньнi турэцкай часткi Кiпру.
Учора прадстаўнiкi ААН абвесьцiлi, што лiдэры дзьвюх частак Кiпру запрошаныя на яшчэ адну, апошнюю, сустрэчу 10 сакавiка ў Гаазе. Калi пытаньне аб аб’яднаньнi ня будзе вырашанае, то толькi грэцкая частка Кiпру атрымае ў наступным годзе сяброўства ў Эўразьвязе.