ЕРУСАЛІМ. Парлямэнт Ізраiлю зацьвердзiў новы ўрад прэм’ер-мiнiстра Арыеля Шарона. Вынiкi галасаваньня былi прадказальныя бо партыя Шарона, Лiкуд, кантралюе 68 са 120 месцаў у парлямэнце. Цяперашняя кiруючая каалiцыя прытрымлiваецца жорсткай лiнii ў адносiнах з палестынцамi. Некаторыя зь лiдэраў Нацыянальнай партыi, якая ўваходзiць ва ўрад, нават заклiкаюць выселiць палестынцаў з Заходняга берага ракi Ярдан i далучыць гэтую тэрыторыю да Ізраiлю.