Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:09 ]  Ірак пагадзiўся зьнiшчыць ракеты


НЬЮ-ЁРК. Прадстаўнiкi Арганiзацыi аб’яднаных нацыяў паведамiлi, што Ірак у прынцыпе пагадзiўся зьнiшчыць свае ракеты аль-Самуд-2. Паводле прэсавага сакратара ААН, такая згода ўтрымлiваецца ў лiсьце, якi накiраваў галоўнаму ваеннаму iнспэктару ААН Гансу Блiксу генэрал Амэр аль-Саадзi, дарадца iрацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, аднак ужо назваў гэты лiст часткай кампанii падману з боку Іраку. Ганс Блiкс загадаў, каб iрацкiя ўлады пачалi зьнiшчэньне ракетаў аль-Самуд не пазьней, чым у сыботу. Паводле экспэртаў ААН, гэтыя ракеты маюць большую дальнасьць палёту, чым Іраку дазволена санкцыямi ААН пасьля вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1991 годзе. У справаздачы, якую Блiкс падрыхтаваў для Рады бясьпекi ААН, гаворыцца, што iнспэкцыя ААН, скiраваная на раззбраеньне Іраку, пакуль дала вельмi абмежаваныя вынiкi. У справаздачы адзначаецца, што iрацкiя ўлады маглi б прыкласьцi большыя намаганьнi. Апошнiя дэбаты наконт iрацкага крызысу ў Радзе бясьпекi ААН не прывялi да згоды. Амбасадар Францыi ў ААН Жан-Марк дэ ля Саблiер сказаў, што большасьць сябраў Рады бясьпекi не падтрымлiваюць вайну супраць Іраку i лiчаць, што Ірак магчыма раззброiць мiрным шляхам.
XS
SM
MD
LG