АШХАБАД. Улады Туркмэністану канфіскуюць маёмасьць абвінавачаных у датычнасьці да замаху на жыцьцё прэзыдэнта Сапармурата Ніязава ў леташнім лістападзе. Мэр Ашхабаду Амангэльды Раджэпаў падпісаў ордэр на канфіскацыю маёмасьці 15 асобаў, улучаных у сьпіс абвінавачаных. У дакумэнце сказана, што кватэры й дамы “здраднікаў Радзіме” будуць перададзеныя шматдзетным сем’ям. Сканфіскаваная маёмасьць былога пасла ў Турэччыне Нурмухамэда Ханамава і былога кіраўніка Цэнтарбанку Худайбэрды Аразава. Абодвы знаходзяцца ў эміграцыі.