Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:58 ]  Прэзыдэнт Малдовы наведаў Кітай


КІШАНЁЎ. У часе візыту прэзыдэнта Малдовы Владзіміра Вароніна ў Кітай бакі падпісалі пагадненьні, якія падводзяць юрыдычную базу пад узаемавыгодныя двухбаковыя праекты. У часе сустрэчы Вароніна з кітайскім кіраўніцтвам бакі выказаліся за мірнае разьвязаньне ірацкага крызысу. Пэкін і Кішанёў адзначылі жаданьне ўзаемадзейнічаць у стварэньні сумесных прадпрыемстваў і абмене студэнтамі, а таксама супрацоўнічаць у сфэрах сельгастэхналёгіяў і традыцыйнай мэдыцыны. Кітай таксама даў Малдове безадплатны крэдыт на 10 мільёнаў юаняў (1 мільён 200 тысячаў даляраў).
XS
SM
MD
LG