ГААГА. Сёньня Гаагскі Міжнародны трыбунал у справе ваенных злачынстваў асудзіў былога прэзыдэнта Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Біляну Плаўшыч на 11 гадоў зьняволеньня за жорсткасьці ў часе вайны ў Босьніі на пачатку 90-ых гадоў. Абвінавачаньне патрабавала для Плаўшыч, якая дабраахвотна паўстала перад трыбуналам, 25-гадовага пазбаўленьня волі. Абарона заявіла, што з увагі на ўзрост падсуднай гэта будзе азначаць пажыцьцёвае зьняволеньне. Плаўшыч – найвышэйшы балканскі палітык, асуджаны гаагскім трыбуналам за 10 гадоў ягонага існаваньня.