МЕНСК. Сёньня экспэрты бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Іан Мітчал і Камэн Іванаў сустрэліся са старшынём сталай камісіі ў рэгіянальнай палітыцы верхняй палаты парляманту Паўлам Шыпуком. Паводле словаў Іана Мітчала, асноўная мэта экспэртаў Бюро на бліжэйшы тыдзень – сумеснае з калегамі зь менскага офісу АБСЭ назіраньне за працэсам выбараў. Дзеля аб’ектыўнай ацэнкі, экспэрты плянуюць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і розных палітычных сілаў.