ВЕНА. Міжнароднае агэнства атамнай энэргіі (МАГАТЭ) выказала шкадаваньне ў сувязі з узнаўленьнем працы паўночнакарэйскага ядзернага рэактару ў Ёнбане. Пра тое, што рэактар запрацаваў упершыню з 1994 году – учора паведамілі прадстаўнікі Злучаных Штатаў. Раней агэнства зьвярнулася ў Раду Бясьпекі ААН з посьбай ціску на Пхэньян, які ўзнавіў ядзерныя распрацоўкі.