ВАТЫКАН. Сёньня прэм’ер-міністар Гішпаніі Ёзаф Марыя Азнар сустрэўся з Папам Янам Паўлам Другім, які выступае супраць вайны ў Іраку. Адразу пасьля сустрэчы Папа меў спатканьне з прадстаўніком сьпікера іранскага парляманту Мухамэдам Разом Хатамі – братам і пэрсанальным высланьнікам іранскага прэзыдэнта. Іран выступае супраць любога ваеннага ўмяшаньня ў Іраку. Сёньня ж у Мадрыдзе Азнар плянуе сустрэцца з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам.