Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:43 ]  Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае новую рэзалюцыю ў справе Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Сёньня ў Радзе Бясьпекі ААН праходзіць першае папярэдняе абмеркаваньне пададзенага ЗША, Вялікай Брытаніяй і Гішпаніяй праекту рэзалюцыі ў ірацкай праблеме. Праект прадугледжвае жорсткія антыірацкія захады – аж да ўжываньня ваеннай сілы. Шэраг сяброў Рады Бясьпекі, сярод якіх Францыя, Нямеччына, Кітай і Расея выступаюць супраць ваеннай апэрацыі. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў заявіў пра патрэбу зрынуць рэжым Садама Хусэйна. Паводле Буша, вызваленьне Іраку ад дыктатарскага рэжыму стане істотным крокам на шляху да дэмакратызацыі на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG