Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:41 ]  Візыт у Беларусь місіі Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў

МЕНСК. Сёньня пачаўся двухдзённы візыт у Беларусь місіі Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў. Мэта візыту: азнаямленьне з дзейнасьцю Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, для вырашэньня пытаньня ягонага сяброўства ў Міжнароднай канфэдэрацыі. Місыю, у якую ўваходзяць 14 прадстаўнікоў канфэдэрацыі з розных краінаў, узначальвае намесьнік старшыні выканкаму Міжнароднай канфэдэрацыі Анджэй Адамчык. Сёньня сябры місіі правядуць сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, прафсаюзнымі лідарамі і новым складам офісу АБСЭ, а заўтра дзьвюма групамі накіруюцца ў Наваполацак і Салігорск.
XS
SM
MD
LG