НІКАЗІЯ. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан, які знаходзіцца на Кіпры, працягвае перамовы зь лідарамі грэцкай і турэцкай абшчынаў Раўфам Дэнкташам і Тансасам Пападопуласам, адносна аб’яднаньня выспы. Учора ён падаў ім канчатковы варыянт міжнароднага пляну аб’яднаньня. Дэнкташ назваў прапанаваны ААН тэрмін прыняцьця пляну (28 лютага) – “нерэалістычным”. Абодвы бакі незадаволеныя дакумэнтам у ягонай цяперашняй рэдакцыі.