Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:02 ]  Буш кажа, што Ірак станецца прыкладам

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявiў, што Ірак, вольны ад рэжыму Садама Хусэйна будзе драматычным i натхняльным прыкладам для Блiзкага Ўсходу. Паводле Буша, зьмяшчэньне Садама Хусэйна пазбавiць апiрышча анты-iзраiльскiх тэрарыстаў i зробiць магчымым стварэньне сапраўды дэмакратычнай палестынскай дзяржавы. Буш таксама заявiў, што пасьля магчымай вайны Злучаныя Штаты гарантуюць, што аднаго жорсткага дыктатара не заменiць iншы. Ён дадаў, што ад зьмяшчэньня Садама Хусэйна найбольш выйграе народ Іраку.
XS
SM
MD
LG