АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Галоўны ваенны iнспэктар ААН Ганс Блiкс заявiў, што Ірак дагэтуль не прыняў прынцыповае рашэньне раззброiцца.
Паводле Блiкса, Ірак цяпер супрацоўнiчае зь iнспэктарамi ААН больш актыўна, але ня цалкам, i прарыву ў адносiнах не адбылося.
Тым часам у Лёндане прэм’ер-мiнiстар Вялiкай Брытанii Тонi Блэр сутыкнуўся з супрацiвам унутры ўласнай партыi. Больш за 120 дэпутатаў брытанскага парлямэнту ад кiруючай партыi лейбарыстаў выступiлi за папраўку ў рэзалюцыi, прапанаванай урадам. Яны назвалi пакуль непераканаўчымi аргумэнты на карысьць вайны зь Іракам.
А ў французкiм парлямэнце выступiў прэм’ер-мiнiстар Францыi Жан-П’ер Рафарэн. Ён заявiў, што вайна можа падзялiць сьвет, пагоршыць праблемы на Блiзкiм Усходзе i падсiлкаваць тэрарызм. Французкiя дэпутаты вiталi гэты выступ. Прэзыдэнт Францыi Жак Шырак зноўку заявiў, што ня бачыць прычынаў для новай рэзалюцыi Рады бясьпекi ААН у пытаньнi Іраку. У Маскве з аналягiчнымi заявамi выступiлi прэзыдэнт Расеi Ўладзiмер Пуцiн i канцлер Нямеччыны Гергард Шродэр.