Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:39 ]  Армянская апазыцыя пратэстуе супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў


ЕРЭВАН. Некалькі тысячаў прыхільнікаў апазыцыі правялі сёньня ў армянскай сталіцы дэманстрацыю пратэсту супраць падтасовак у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Арменіі. Паліцыя і войскі МУС не дазволілі дэманстрантам дайсьці да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Робэрта Качарана. Паводле афіцыйных дадзеных, цяперашняму прэзыдэнту для перамогі ў першым туры не хапіла ўсяго паловы адсоткі галасоў. Прыхільнікі апазыцыйнага кандыдата Сцяпана Дэмірчана, які заняў другое месца, сьцвярджаюць, што ён атрымаў пераканаўчую перамогу. Прэзыдэнт Робэрт Качаран заявіў сёньня, што другі тур выбараў адбудзецца ў прызначаны час 5 сакавіка.
XS
SM
MD
LG