Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:35 ]  У Турэччыне працягваюцца дыскусіі ў пытаньні дазволу на разьмяшчэньне амэрыканскіх войскаў


АНКАРА. Прадстаўнікі турэцкай кіруючай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця сёньня абмяркоўвалі за зачыненымі дзьвярыма рашэньне кабінэта міністраў дазволіць высадку 62 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў на турэцкіх ваенных базах. Дыскусіі працягнуцца заўтра, а галасаваньне ў парлямэнце па гэтым пытаньні чакаецца ў чацьвер альбо пятніцу. Галасаваньне ўжо неаднаразова адкладалася з-за доўгіх перамоваў паміж Анкарой і Вашынгтонам наконт амэрыканскай фінансавай дапамогі Турэччыне. Сёньня дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл тэлефанаваў турэцкаму прэм’еру Адбуле Гулю, падкрэсьліўшы неабходнасьць паскорыць прыняцьцё рашэньня
XS
SM
MD
LG