Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:27 ]  Жак Шырак перакананы, што ўсё яшчэ магчыма дабіцца раззбраеньня Іраку мірнымі сродкамі


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак сёньня заявіў, што ўсё яшчэ магчыма дабіцца раззбраеньня Іраку мірнымі сродкамі. Францыя і Расея сёньня заклікалі Ірак выканаць патрабаваньне ваенных інспэктараў ААН і зьнішчыць ракеты “Аль-Самуд-2”, дальнасьць палёту якіх перавышае дазволеную Іраку. Тым часам, у брытанскім парлямэнце працягваюцца дэбаты ў ірацкім пытаньні. Прэм’ер-міністар Тоні Блэр выказаў спадзяваньне, што Рада бясьпекі ААН падтрымае другую рэзалюцыю, якая легалізуе выкарыстаньне сілы супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG