Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:18 ]  Джордж Буш: Вайна зь Іракам ёсьць апошнім сродкам, але нічога не рабіць - яшчэ больш небясьпечна


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што рэжым Садама Хусэйна ўяўляе двайную пагрозу – для Блізкага Ўсхода і для Амэрыкі. Выступаючы перад групаў амэрыканскіх гішпанамоўных прадпрымальнікаў, Буш сказаў, што Хусэйн мае як зброю, так і сувязі з тэрарыстычнымі групоўкамі, што можа нанесьці вялікую шкоду ЗША і краінам Блізкага Усходу. Буш паўтарыў амэрыканскую пазыцыю, што вайна зь Іракам ёсьць апошнім сродкам, аднак не рабіць нічога было б яшчэ больш небясьпечным
XS
SM
MD
LG