Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:03 ]  Шэшаль выступiць у судзе ААН

ГААГА. Чакаецца, што лiдэр сэрбскiх радыкальных нацыяналiстаў Войслаў Шэшаль сёньня ў судзе ААН прадставiць свае аргумэнты супраць абвiнавачваньняў у ваенных злачынствах i злачынствах супраць чалавечнасьцi. Шэшаля, у прыватнасьцi, вiнавацяць у арганiзацыi забойстваў i катаваньняў у Харватыi, Босьнii i ў сэрбскiм рэгiёне Вайводзiна падчас вайны на пачатку 1990-х гадоў. Шэшаль сам прыехаў на трыбунал ААН у Гаагу ў панядзелак. Шэшаль, якi быў саюзьнiкам былога прэзыдэнта Слабадана Мiлошавiча, адкiдае усе абвiнавачваньнi i кажа, што абаронiць сябе ў судзе.
XS
SM
MD
LG