Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:01 ]  ААН заклiкае Афганiстан змагацца з наркотыкамi


ІСЬЛЯМАБАД. Структура ААН у барацьбе з наркотыкамi заклiкала мiжнародную супольнасьць прыкласьцi большыя намаганьнi, каб зьнiшчыць пасевы маку ў Афганiстане. На сёньня ў Афганiстане вырабляецца найбольшая колькасьць опiюму ў сьвеце. У тройцы найбуйнейшых вытворцаў наркотыку – таксама Бiрма i Лаос. Прадстаўнiкi ААН заклiкалi часовы ўрад Афганiстану на чале з прэзыдэнтам Хамiдам Карзаем больш жорстка змагацца супраць незаконных пасеваў, якiя даюць сыравiну для вырабу опiюму i гераiну. Урад Карзая ўжо двойчы выдаваў дэкрэты аб забароне пасеваў маку i праводзiў кампанii па зьнiшчэньнi такiх пасеваў. Аднак, нягледзячы на гэта, паводле зьвестак ААН, летась у Афганiстане было выраблена 3,400 тонаў опiюму.
XS
SM
MD
LG