ДУШАНБЭ.Вярхоўны суд Таджыкістана прысудзіў да сьмяротнага пакараньня 11 актывістаў ісьлямскай апазыцыйнай групоўкі. Яшчэ 74 падсудных па гэтай справе атрымалі выракі ад палутара да 25 гадоў зьняволеньня. Усе яны прызнаныя вінаватымі ў прыналежнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі, забойствах і выкраданьнях людзей. Таджыцкія ўлады сьцьвярджаюць, што гэтая групоўка учыніла каля 400 сур’ёзных злачынстваў, сярод якіх – 270 забойстваў.