Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:05 ]  Ханс Блікс патрабуе ад Багдаду пачаць з суботы зьнішчэньне забароненых ракет


НЬЮ-ЁРК. Кіраўнік групы інспэктараў ААН Ханс Блікс заявіў сёньня, што Ірак павінен пачаць зьнішчэньне ракет “Аль-Самуд 2” і што ў гэтым пытаньні ня будзе аніякіх далейшых перамоваў. Некалькі дзён таму Блікс перадаў ірацкім уладам распараджэньне да суботы пачаць зьнішчэньне ракетаў, баягаловак, рухавікоў і сістэмаў запуску. Дальнасьць палёту ракетаў “Самуд-2” перавышае 150 кілямэтраў, дазволеных адпаведнай рэзалюцыяй ААН. Блікс таксама паведаміў, што Багдад перадаў міжнародным інспэктарам каля ста дакумэнтаў аб ліквідацыі зброі масавага зьнішчэньня ў 1991 годзе.
XS
SM
MD
LG