АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. ЗША, Вялiкая Брытанiя i Гiшпанiя прадставiлi праект новай рэзалюцыi Рады бясьпекi ААН. У праекце гаворыцца, што Ірак змарнаваў апошнюю магчымасьць мiрна раззброiцца. Таксама адзначаецца, што Ірак парушыў папярэднюю рэзалюцыю ААН.
Ірацкiя ўлады адмаўляюць, што яны маюць зброю масавага зьнiшчэньня, i кажуць, што цалкам супрацоўнiчаюць з ААН.
Чакаецца, што прапанаваная рэзылюцыя будзе пастаўленая на галасаваньне прыкладна праз два тыднi, пасьля таго, як 7 сакавiка перад Радай бясьпекi выступiць галоўеы ваенны iнспэктар ААН Ганс Блiкс.
Тым часам Францыя, Нямеччына i Расея прапанавалi мэмарандум, у якiм Раду бясьпекi ААН заклiкаюць да больш актыўных iнспэкцыяў у Іраку замест ваенных дзеяньняў. Мэмарандум прапануе падоўжыць тэрмiн iнспэктаваньня прыкладна на чатыры месяцы.