СЭЎЛ. У Паўдзённай Карэi прыведзены да прысягi новы прэзыдэнт Ро Му Ген. За некалькi гадзiнаў да гэтага Паўночная Карэя запусьцiла ракету сярэдняй дальнасьцi, якая ўпала у японскае мора. Крынiца ў Дзярждэпартамэнце ЗША кажа, што гэта, верагодна, было часткай вайсковых вучэньняў. Намесьнiк мiнiстра замежных справаў Расеi Аляксандар Ласюкоў заявiў, што гэта было ваенным выпрабаваньнем, але не правакацыяй. Прадстаўнiкi Паўночнай Карэi нiчога не камэнтуюць.