Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:52 ]  Лідар сэрбскіх радыкалаў Ваіслаў Шэшэль дабраахвотна здаўся трыбуналу ў Гаазе


ГААГА.Лідар Сэрбскай радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшэль сёньня дабраахвотна прыбыў у Гаагу рэгулярным авіярэйсам зь Белграду і быў дастаўлены прыставамі Міжнароднага трыбуналу ў цэнтар перадсудовага ўтрыманьня. Шэшэль абвінавачваецца трыбуналам у злачынствах супраць чалавецтва і ваенных злачынствах, уключаючы забойствы і катаваньні у Босьніі, Харватыі і сэрбскай правінцыі Ваяводзіне. Шэшэль, які адхіляе ўсе абвінавачваньні, учора ўвечары выступіў на мітынгу ў Бялградзе перад 10 тысячамі ўдзельнікамі.
XS
SM
MD
LG