Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:25 ]  У авіякатастрофе загінуў міністар прыродных рэсурсаў Афганістана


КАРАЧЫ. Прэзыдэнт Афганістана Хамід Карзай заявіў, што гібель у авіякатастрофе міністра прыродных рэсурсаў і ягоных калегаў стала вялікай стратай для краіны. Карзай выказаў глыбокае спачуваньне з нагоды катастрофы, якая адбылася сёньня раніцай у Аравійскім моры каля паўднёвага ўзьбярэжжа Пакістана. Усяго ў катастрофе загінула 8 чалавек,сярод якіх - кітайскі бізнэсмэн. Афганскія чыноўнікі праводзілі ў Пакістане перамовы з турменскімі і пакістанскімі прадстаўнікамі наконт праекту пабудовы газавага трубаправоду.
XS
SM
MD
LG