КУАЛА ЛУМПУР. Каралi прэзыдэнты i прэм’ер-мiнiстры 114 краiнаў руху недалучэньня сёньня сабралiся на самiт у Куала-Лумпур -- сталiцу Малайзii. Гэты самiт, якi праводзiцца раз на тры гады, цяпер адбываецца на фоне крызысаў вакол Іраку i Паўдзённай Карэi.
Прэм’ер-мiнiстар Малайзii Магатыр Мухамад сёньня адкрыў самiт. Ён абвiнавацiў заходнiя краiны на чале з ЗША ў спробе панаваць над нябелымi людзьмi, скарыстаўшыся, як падставай, вайной супраць тэрарызму.
Чакаецца, што на самiце будзе прынятая дэклярацыя з заклiкам да Іраку выконваць рэзалюцыi ААН i адмовiцца ад зброi масавага зьнiшчэньня. Дэклярацыя таксама мае асудзiць любыя ваенных дзеяннi супраць Іраку без дазволу ААН. Таксама чакаецца, што дэклярацыя закране крызыс вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэi.